Ответ:
Слова можа складацца з кораня, прыстаўкі, суфікса і канчатка. Карань — агульная частка роднасных слоў. Прыстаўка стаіць перад коранем і служыць для ўтварэння слоў. Суфікс стаіць пасля кораня і таксама можа ўтвараць новыя словы. Канчатак — зменная частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе. Аснова — частка слова без канчатка.
Напрыклад, у слове падводны: пад- — прыстаўка, -вод- — корань, -н- — суфікс, -ы — канчатак; аснова — падводн-.
Аснова не з’яўляецца марфемай: гэта частка слова, у якую ўваходзіць корань і могуць уваходзіць прыстаўкі ды суфіксы.
