Ответ:
У гэтых словазлучэннях галоўнае слова называе прадмет, а залежнае — яго прымету. Залежнае слова дапасуецца да галоўнага ў родзе, ліку і склоне.
- Шаўкавістыя валасы — валасы, мяккія і гладкія, як шоўк; шаўковая сукенка — сукенка з шоўку.
- Пясчаны бераг, пясчанае дно — пакрытыя пяском; пясочны гадзіннік — гадзіннік, у якім час вымяраюць перасыпаннем пяску.
- Лясны звер, лясная ягада — звязаныя з лесам, якія жывуць або растуць у лесе; лясістая мясцовасць — густа пакрытая лесам.
- Дробны пясок — пясок з маленькімі зярняткамі; дробны гандаль — рознічны гандаль; дробавы лічэбнік — лічэбнік, які абазначае дробавы лік.
- Класны журнал, класны сход — звязаныя з класам; класічны прыклад, класічная мова, класічная спадчына — узорныя або звязаныя з класікай; класавая барацьба — барацьба паміж грамадскімі класамі.
