1. «Цікава ведаць». Прачытайце. Абвядзіце займеннікі.
У Старажытным Егіпце насіць фартух маглі толькі фараоны.
У Сярэднявеччы фартух быў адзеннем простага люду, але калі стыль
ракако дасягнуў свайго найвышэйшага росквіту, арыстакратыя
вырашыла ўзяць гэты элемент адзення, каб зрабіць уборы больш
функцыянальнымі. Вядома, фартухі сялянак і заможных жанчын
адрозніваліся: заможныя дамы насілі фартухі з дарагіх тканін,
з багаццем карункаў і ўпрыгожванняў на іх.
Слова ў такой форме прыйшло да нас у XVIII ст. з польскай мовы
(fartuch) і азначала абарону ад псавання спадніцы або штаноў.