1. «Знайдзіце пару». Суаднясіце імя вучонага і яго ўклад у навуку: 1) Мікалай Капернік; 2) Джардана Бруна; 3) Галілеа Галілей; 4) Ісаак Ньютан; 5) Уільям Гарвей. А) Заснавальнік фізіялогіі, даказаў, што сэрца працуе як помпа. Б) З дапамогай тэлескопа адкрыў спадарожнікі Юпітэра і горы на Месяцы. В) Даказаў, што Зямля і іншыя планеты круцяцца вакол Сонца. Г) Адстойваў ідэю бясконцасці і вечнасці Сусвету. Д) Адкрыў закон, які тлумачыць рух планет па арбітах.