Ответ:

Надыход зімы пазнаецца па снезе, які лёг на зямлю і дрэвы, і па заснежаных дахах дамоў. На карціне пераважаюць халодныя сінія, блакітныя і шэра-белыя фарбы. Яна стварае ціхі, задуменны настрой. У цэнтры карціны — рачка з цёмнай вадой, на заднім плане — мост і дамы.

Першы снег

Ноччу бушавала, насы́пала снегу. Раніцай завіруха сціхла, і снег накрыў белым покрывам зямлю. Лёгкім пухам лёг ён на дрэвы і кусты, упрыгожыў іх белымі шапкамі. Мост пабялеў. Рачка яшчэ не замерзла: яна ўецца цёмнай стужкай між заснежаных берагоў. Прыбраныя ў белыя футры дрэвы ўрачыста ўглядаюцца ў халоднае люстэрка вады. Першы снег, як чараўнік, змяніў і ўпрыгожыў прыроду.

Сказы з аднароднымі членамі: «Лёгкім пухам лёг ён на дрэвы і кусты, упрыгожыў іх белымі шапкамі» (аднародныя выказнікі «лёг», «упрыгожыў» і аднародныя дапаўненні «на дрэвы», «на кусты»); «Першы снег, як чараўнік, змяніў і ўпрыгожыў прыроду» (аднародныя выказнікі «змяніў», «упрыгожыў»).