161. Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак. Калі ёсць што самае прыго́жае ў свеце, то гэта воблакі. О, як яны збіраюцца! Як плывуць і растаюць у сіняве! Толькі воблакі могуць расказаць пра нястрымны рух жыцця. Іх трэба навучыцца чытаць і разумець. Воблакі бываюць высокія і нізкія. На два паверхі і нават на тры. Ёсць радкія і суцэльныя. Ёсць хмары і хмаркі. Ёсць похмаркі. Адны прыносяць яснасць, другія — непагадзь і навальніцу. Воблакі ў прыгожваюць неба, апранаеюць яго (Паводле І. Грамовіча).