Два сябры ішлі па пустыні. Аднойчы паспрачаліся, і адзін з іх даў аплявуху другому. Той адчуў боль, але нічога не сказаў, а моўчкі напісаў на пяску: «Мой сябар даў мне ні за што аплявуху».
Сябры пайшлі далей і спыніліся каля возера. Нечакана той, які атрымаў аплявуху, ледзь не патануў, але сябар яго выратаваў. Калі той апрытомнеў, то высек на камені: «Мой сябар выратаваў мне жыццё».
Першы спытаў яго: «Калі я цябе пакрыўдзіў, ты напісаў на пяску, а цяпер ты пішаш на камені. Чаму?» У адказ пачуў: «Калі хто-небудзь нас крыўдзіць, мы павінны напісаць гэта на пяску, каб вятры маглі сцерці надпіс. А калі хто-небудзь робіць нешта добрае, мы павінны высечы гэта на камені, каб ніякі вецер не змог бы гэта сцерці».
Вызначэнне склону:
Заўвага: У прытчы выкарыстаны пераважна няпэўныя займеннікі ў назоўным склоне.