3. Прачытайце і адгадайце загадкі. а) Языка не мае, а гаворыць і спявае. б) Цуда тэхнікі ў нас, Апарат — вышэйшы клас! Голас ён перадае І праз трубку гук дае. в) Ляжыць палена, а ў сярэдзіне сэрца. г) Праз палі, масты, лясы Ляцяць словы-галасы. Дзякуючы правадам Кажуць тут, а чуюць там.