Ответ:
Перад ранiцай прашумела навальнiца. На світанні яна сцiхла, дождж сышоў на захад да Прыпяці. Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца. І неба, і сонца, пераліваючыся вясёлкавымі колерамі, адбіваліся ў незлічоных буйных кроплях, што былі шчодра рассыпаны на пожні. Здавалася, што гэта не кроплі, а крупінкі сонца, якія разам з дажджом асыпаліся на зямлю. Калі сонца паднялося вышэй на зямлю, зноў сышла гарачыня. Луг агутала трапяткая цягучая смуга.
Ускладняльныя элементы: аднародныя дзейнікі «і неба, і сонца», дзеепрыслоўны зварот «пераліваючыся вясёлкавымі колерамі», даданыя азначальныя часткі «што былі шчодра рассыпаны на пожні» і «якія разам з дажджом асыпаліся на зямлю», а таксама параўнальная канструкцыя «не кроплі, а крупінкі сонца».
Стыль тэксту — мастацкі. Тып тэксту — апісанне з элементамі апавядання.