Ответ:

Аб’ядноўваем паўторныя словы, а аднолькавыя члены сказа пералічваем праз коску або злучнік.

  1. У школе на перапынках дзеці гуляюць, адпачываюць, снедаюць. Схема: дзеці — што робяць? гуляюць, адпачываюць, снедаюць.
  2. Настаўніца раздала вучням каляровую паперу, нажніцы і клей. Схема: настаўніца — што зрабіла? раздала; раздала што? паперу, нажніцы і клей.
  3. Бабуля на канікулах частавала ўнукаў пірагамі і блінцамі. Схема: бабуля — што рабіла? частавала; частавала чым? пірагамі і блінцамі.
  4. Ліза садзіць каля дома рамонкі, гваздзікі і ружы. Схема: Ліза — што робіць? садзіць; садзіць што? рамонкі, гваздзікі і ружы.
  5. Ганна любіць чытаць казкі, легенды і міфы. Схема: Ганна — што любіць рабіць? любіць чытаць; чытаць што? казкі, легенды і міфы.