Ответ:

  1. Праца — найлепшы спосаб выхавання. Дзейнік выражаны назоўнікам.
  2. Мы ідзём у стары драмучы лес па знаёмай сцежцы. Дзейнік выражаны займеннікам.
  3. Дзесяць дзеліцца на два і на пяць. Дзейнік выражаны лічэбнікам.
  4. Сыты галоднага не разумее. Дзейнік выражаны прыметнікам, ужытым у значэнні назоўніка. Не з дзеясловам пішацца асобна.
  5. З-за — гэта прыназоўнік. Дзейнік выражаны нязменным словам — прыназоўнікам, названым як моўная адзінка.
  6. «Новая зямля» даўно стала класікай беларускай літаратуры. Дзейнік выражаны назвай твора.
  7. «Калі ласка!» — наш зварот бясцэнны. Дзейнік выражаны спалучэннем слоў — назвай выразу.
  8. Умець — за плячыма не насіць. Дзейнік выражаны інфінітывам. Не з інфінітывам пішацца асобна.