Ответ:
Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў газетах, часопісах, радыё- і тэлеперадачах, а таксама ў вусных выступленнях. Яго мэта — уздзейнічаць на думкі і пачуцці людзей, пераканаць іх у чым-небудзь.
Для публіцыстычнага стылю характэрны грамадска значныя словы і выразы, словы і словазлучэнні з ацэначным значэннем, пабуджальныя і клічныя сказы. Да жанраў публіцыстычнага стылю адносяцца выступленне, артыкул, нататка, інтэрв’ю і нарыс.