Ответ:
У тэксце парушана паслядоўнасць частак. Спачатку трэба расказаць, як хлопчыкі знайшлі яблыню і вырашылі перанесці яе ў сад, затым — пра птушак і рашэнне пакінуць дрэўца ў лесе.
Пераказ: Мы з братам наткнуліся ў лесе на дзікую яблыню. Лісце яе пачало ападаць, а невялікія яблычкі моцна трымаліся за галінкі. Я паспрабаваў адзін — ён быў цвёрды і кіслы. Брат сказаў, што дзікія яблычкі становяцца смачнымі зімой. Тады я прапанаваў выкапаць яблыньку і перавезці ў наш сад. Валодзя пагадзіўся.
Раптам на галіну села нейкая птушка і пачала знаёміцца з яблынькай. Яна так клявала яблык, што некалькі кавалачкаў упалі на зямлю. Прыляцелі яшчэ некалькі птушак. Мабыць, яны здагадаліся, што мы хочам выкапаць яблыню, і зляцеліся, каб апошні раз паласавацца сакавітымі пладамі.
Мне і брату расхацелася перавозіць дрэўца ў вёску. Яблыня лясным жыхарам патрэбна больш, чым нам.
Загаловак указвае на дзікую яблыню, якая расце ў лесе і корміць лясных жыхароў.
Асноўную думку перадае сказ: «Яблыня лясным жыхарам патрэбна больш, чым нам».
