Ответ:

У галінах каштана, паліца з каштану; не чуваць ні гуку, вымаўленне галоснага гуку; на прыпынку шмат народу, дастаткова беларускага народу; каля міліцэйскага паста, прытрымлівацца посту; органы дзяржаўнага апарату, падысці да тэлефоннага апарата; няма геаграфічнага атласа, сукенка з прыгожага атласу.

Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне залежыць ад значэння слова. Канчатак -а (-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць асобны прадмет, месца, установу або канкрэтнае паняцце: каштан — каштана, пост — паста, апарат — апарата, атлас — атласа. Канчатак -у (-ю) маюць назоўнікі, якія абазначаюць рэчыва, матэрыял, сукупнасць, абстрактнае паняцце або частку цэлага: каштан — каштану, народ — народу, пост — посту, апарат — апарату, атлас — атласу.