«... Калі я ўбачыў, як наперадзе паўстала воблака пылу і, матляючы галавой, каб скінуць з рогаў пятлю, падскакваючы на ўсіх чатырох і дугою выгнуўшы над зямлёй хвост, імчыць на мяне вялізная, як зубр, чырвоная пачвара швейцарскай пароды, зразумеў: уцякаць не было куды. Ад лесу я адышоў далёка».