8. Кіраўнік узброенага атрада для самаабароны.
9. Селянін, узброены какой.
10. Кіраўнік Вялікага княства Літоўскага.
11. Адасобленая частка горада, якая знаходзілася пад уладай магната ці царкоўнай установы.
12. Вышэйшая судовая інстанцыя для Вялікага княства Літоўскага (утварылася ў 1581 г.).
14. Адміністрацыйная адзінка ў ВКЛ.
18. Назва большасці ўсіх феадалаў-землеўласнікаў у ВКЛ і Каралеўстве Польскім.
19. Некатолік у Рэчы Паспалітай (у параўнанні з католікамі).
22. Адработачная павіннасць, звязаная з калектыўнай працай на сенакосе, жніве.
24. Феадальная павіннасць у форме натуральнай даніны.
25. Буйны землеўласнік.
26. Аброк грашыма, які селянін выплачваў феадалу за карыстанне яго зямлёй.
27. Назва салдата ў ВКЛ.
Па вертыкалі:
1. Кіраўнік улады ў павеце.
2. Двор і гаспадарка землеўласніка (магната, шляхціца), вытворчасць якой кіравана на продаж.
3. Від сялянскай павіннасці, дармавая прымусовая праца сялян уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала (на яго землях) пэўную колькасць дзён у тыдзень.
5. Асноўны закон Рэчы Паспалітай, які быў прыняты 3 мая 1791 г.
6. Аб'яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, пры якім вернікі прызнавалі кіраўніцтва з боку рымскага і захоўвалі праваслаўную абраднасць.
7. Начальнік войска ў ВКЛ.
9. Прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і яе падзеле.
11. Мера зямельнай плошчы, роўная 21,36 га.
13. Форма дзяржаўнага ўтварэння, саюз некалькіх дзяржаў з мэтай стварэння новай адзінай дзяржавы, у якой суб'екты захоўваюць частку сваіх правоў.
15. Саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў Рэчы Паспалітай.
16. Назва сярэдневяковых манаскіх (духоўна-рыцарскіх) аб'яднанняў каталіцкай і уніяцкай цэркваў.
17. Вышэйшы шляхецкі саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
20. Саслоўна-прадстаўнічы заканадаўчы і выканаўчы орган улады ў ВКЛ.