Похожие
- 1. Якія творы раздзела «Сцежкамі дзяцінства» вам найбольш спадабаліся? Якія літаратурныя героі запомніліся?
- 2. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Аляксандра Гарачава «Маё дзяцінства» (гл. форзац 2). На палатне мастака — ясныя сонечны дзень. На пярэднім плане бераг невялікай рачулкі, поўнасцю парослы яркімі кветкамі. На супрацьлеглым беразе хлапчукі вудзяць рыбу, а побач пасуцца каровы. На скошаным лузе сцірты сена, акуратна абгароджаныя дбайным гаспадаром. Удалечыні зелянее густы лес. Цішыня і спакой пануюць над наваколлем. Паразважайце, якім літаратурным творам гэтага раздзела блізкія вобразы і карціны, створаныя мастаком. А як інакш, на вашу думку, можна было назваць мастацкае палатно?
- 3. Што такое тэма літаратурнага твора?
- 4. Якія этапы звычайна вылучаюць у сюжэце?
- 5. З дапамогай якіх мастацкіх сродкаў раскрываюцца характары герояў у творы?
- 6. Прыгадайце мастацкі твор, які вы прачыталі самастойна і які вам спадабаўся. Уявіце, што вам трэба заахвоціць сяброў прачытаць гэты твор. Якім чынам гэта зробіце?
- 7. Падрыхтуйце і правядзіце ў класе конкурс (віктарыну) на лепшае веданне твораў, змешчаных у гэтым раздзеле.