Вопрос:

§30. Фінляндыя, Швецыя, Данія, Ісландыя, Нарвегія Успамінаем. Якія краіны ўваходзяць у склад рэгіёна Паўночная Еўропа? Разважаем. Чаму для ўсіх краін Паўночнай Еўропы характэрны высокі ўзро- вень сацыяльна-эканамічнага развіцця? 30.1. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэ- сурсы. Фінляндыя (Хельсінкі), Швецыя (Стакгольм). Данія (Капенгаген), Ісландыя (Рэйк'явік), Нарвегія (Осла) уваходзяць у склад рэгіёна Паўноч- ная Еўропа. Прыморскае становішча з'яўляецца найважнейшай рысай ЭГС гэтых краін, якая аказала вызначальны ўплыў на іх гаспадарку. Большую частку Скандынаўскага паўвострава займаюць горы. Раў- вінныя раёны Фінляндыі адпавядаюць Балтыйскаму шчыту старажытнай Усходне-Еўрапейскай платформы. Ісландыя размешчана на вулканіч- ным востраве. Нетры Скандынаўскага паўвострава ўтрымліваюць раз- настайныя рудныя карысныя выкапні. У нарвежскай зоне шэльфа Паў- ночнага мора сканцэнтраваны буйныя запасы нафты і прыроднага газу. Паўночнае размяшчэнне краін аказвае ўплыў на іх клімат. Зіма на большай частцы тэрыторыі рэгіёна доўгая і халодная, а лета кароткае і прахалоднае. Аднак зімой суровасць клімату прыкметна мякчэе пад уплы- вам Паўночна-Атлантычнага цячэння. Шматлікія цыклоны з Атлантыкі дзякуючы заходняму пераносу прыносяць на кантынент шмат ападкаў і аказваюць ацяпляльны ўплыў на рэгіён. Рэкі шматлікія і паўнаводныя. Схілы Скандынаўскіх гор пакрыты хвойнымі лясамі. На поўдні яны са- ступаюць месца шыракалістым і змешаным лясам. Раўнінныя тэрыторыі Швецыі і Фінляндыі самая лясістая частка Еўропы. 30.2. Дэмаграфічныя асаблівасці краін. Агульная колькасць насель- ніцтва краін - каля 28 млн чалавек. Больш за ўсё жыхароў у Швецыі 10,2 млн чалавек, менш за ўсё ў Ісландыі - 0,4 млн чалавек. Тэмпы росту колькасці насельніцтва нізкія, нараджальнасць толькі нязначна перавы- шае смяротнасць. Для ўсіх краін актуальная праблема старэння нацыі. Па працягласці жыцця (больш за 80 гадоў) яны ўваходзяць у групу сусветных лідараў. Як следства, у гэтых краінах вельмі высокая (18%) удзельная вага людзей старэйшых за 65 гадоў. Этнічны склад насельніцтва аднастайны (больш за 90% складаюць карэнныя жыхары). Аднак у буйных гарадах шматлікія выхадцы з іншых краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. Асноўная частка вернікаў насельніцтва ад- носіцца да пратэстантаў. Большасць краін з'яўляецца слабазаселенымі. Сярэдняя шчыльнасць Насельніцтва ад 3 чал./км² у Ісландыі да 21 чал./км² у Швецыі.

Смотреть решения всех заданий с листа

Ответ:

§30. Фінляндыя, Швецыя, Данія, Ісландыя, Нарвегія

Успамінаем. Якія краіны ўваходзяць у склад рэгіёна Паўночная Еўропа?

Разважаем. Чаму для ўсіх краін Паўночнай Еўропы характэрны высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця?

30.1. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Фінляндыя (Хельсінкі), Швецыя (Стакгольм). Данія (Капенгаген), Ісландыя (Рэйк'явік), Нарвегія (Осла) уваходзяць у склад рэгіёна Паўночная Еўропа. Прыморскае становішча з'яўляецца найважнейшай рысай ЭГС гэтых краін, якая аказала вызначальны ўплыў на іх гаспадарку.

Большую частку Скандынаўскага паўвострава займаюць горы. Раўнінныя раёны Фінляндыі адпавядаюць Балтыйскаму шчыту старажытнай Усходне-Еўрапейскай платформы. Ісландыя размешчана на вулканічным востраве. Нетры Скандынаўскага паўвострава ўтрымліваюць разнастайныя рудныя карысныя выкапні. У нарвежскай зоне шэльфа Паўночнага мора сканцэнтраваны буйныя запасы нафты і прыроднага газу.

Паўночнае размяшчэнне краін аказвае ўплыў на іх клімат. Зіма на большай частцы тэрыторыі рэгіёна доўгая і халодная, а лета - кароткае і прахалоднае. Аднак зімой суровасць клімату прыкметна мякчэе пад уплывам Паўночна-Атлантычнага цячэння. Шматлікія цыклоны з Атлантыкі дзякуючы заходняму пераносу прыносяць на кантынент шмат ападкаў і аказваюць ацяпляльны ўплыў на рэгіён. Рэкі шматлікія і паўнаводныя. Схілы Скандынаўскіх гор пакрыты хвойнымі лясамі. На поўдні яны саступаюць месца шыракалістым і змешаным лясам. Раўнінныя тэрыторыі Швецыі і Фінляндыі - самая лясістая частка Еўропы.

30.2. Дэмаграфічныя асаблівасці краін. Агульная колькасць насельніцтва краін - каля 28 млн чалавек. Больш за ўсё жыхароў у Швецыі - 10,2 млн чалавек, менш за ўсё ў Ісландыі - 0,4 млн чалавек. Тэмпы росту колькасці насельніцтва нізкія, нараджальнасць толькі нязначна перавышае смяротнасць. Для ўсіх краін актуальная праблема старэння нацыі. Па працягласці жыцця (больш за 80 гадоў) яны ўваходзяць у групу сусветных лідараў. Як следства, у гэтых краінах вельмі высокая (18%) удзельная вага людзей старэйшых за 65 гадоў.

Этнічны склад насельніцтва аднастайны (больш за 90% складаюць карэнныя жыхары). Аднак у буйных гарадах шматлікія выхадцы з іншых краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. Асноўная частка вернікаў насельніцтва адносіцца да пратэстантаў.

Большасць краін з'яўляецца слабазаселенымі. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва - ад 3 чал./км² у Ісландыі да 21 чал./км² у Швецыі.

Ответ: У тексті надана інформація про Фінляндію, Швецію, Данію, Ісландію, Норвегію та їхні особливості.

Ось і все, молодець! Ти добре опрацював цей текст. Продовжуй в тому ж дусі, і все вийде!

ГДЗ по фото 📸
Подать жалобу Правообладателю