Вопрос:

Гарбуз

Смотреть решения всех заданий с листа

Ответ:

Гарбуз

Здараецца ж такое: на гародзе
Пад сонцам вырас велікан-гарбуз!
Прыгожы, круглы, важкі — дзіва, й годзе!
Нібыта не гарбуз, а важны туз!

Глядзеў звысоку ён пры ўсім народзе
На землякоў, нібы на чарвякоў:
— Вы — драбяза, ды пры такой пародзе
Вас не адрозніш нават ад гуркоў!

Так выхваляўся ён, так надзімаўся —
Чуваць было, бадай, за тры вярсты!
Ды вось бяда — нябога не ўтрымаўся
І лопнуў, нібы выстрал халасты.

Выснова гэткая: калі зазнаўся —
То сам, як той гарбуз, нутром пусты!

ГДЗ по фото 📸
Подать жалобу Правообладателю

Похожие