Кітайская цывілізацыя
Вынаходкі і адкрыцці Старажытнага Кітая:
У Старажытным Кітаі існавалі розныя рэлігіі і філасофскія школы, у тым ліку:
Вы даведаецеся. Вытокі кітайскай цывілізацыі — у глыбокай старажытнасці, у Сярэднія вякі яна выйшла ў сусветныя лідары. Менавіта ў Кітаі ўпершыню былі зроблены важнейшыя адкрыцці і вынаходніцтвы. Але пры гэтым амаль усё Сярэднявечча кітайцы абараняліся ад нашэсцяў качэўнікаў. Як жа гэта адбілася на лёсах вялікай краіны?
Кітай у Сярэднія вякі быў адной з найбуйнейшых краін свету. У XI ст. яго насельніцтва налічвала больш за 100 мільёнаў чалавек.
Большасць насельніцтва краіны складалі сяляне-земляробы. Галоўнай сельскагаспадарчай культурай быў рыс. З пачатку Сярэднявечча кітайцы навучыліся збіраць па тры ўраджаі рысу ў год.