Ответ:
Тэкст можна падзяліць на тры сэнсавыя часткі:
- Большасць гарадоў пабудавана на берагах рэк і азёр.
- Незвычайная рака Няміга, яе гісторыя і сучасны стан.
- Рэкі і азёры Беларусі — яе «блакітныя шляхі» і «блакітныя вочы».
Частка пра незвычайную раку:
Ёсць сярод нашых рэк адна незвычайная. Гэта рака Няміга. У старажытным Мінску яна з’явілася ракой-вуліцай. Па ёй плавалі на чаўнах тагачасныя гарадскія жыхары. Раней Няміга была прыгожая, а потым звузілася і змялела. Сёння яна цячэ ў падземнай трубе пад вуліцай Нямігавай у Мінску.
Незвычайнасць Нямігі ў тым, што раней яна была ракой-вуліцай, па ёй плавалі людзі, а цяпер рака цячэ ў падземнай трубе пад вуліцай.
Сказы звязаны лексічным і займеннікавым спосабамі: паўтараюцца словы рака, Няміга, выкарыстоўваюцца словы яна, ёй, а таксама словы з агульным значэннем: цякла — плавалі — цячэ.
