Ответ:
Мінскі паўмарафон
Мінскі паўмарафон — самае масавае штогадовае мерапрыемства, якое стала візітнай карткай сталіцы. У Дзень горада, у першыя выхадныя верасня, Мінск адзначае яшчэ і свята спорту і здароўя.
На цэнтральных праспектах і вуліцах горада збіраюцца прафесіяналы і аматары бегу. Удзельнікі спаборніцтва атрымліваюць магчымасць лепш пазнаць сталіцу, калі бягуць міма яе галоўных славутасцей. А яшчэ кожны, хто прыходзіць на старт у нядзелю, перамагае сябе і сваю ляноту.
Лагатып перадае ідэю спартыўнага спаборніцтва і руху наперад: людзі бягуць разам, пераадольваючы дыстанцыю і ўласную ляноту.
