(1) Трэці дзень стаяла цёплае атмасфернае надвор'е. (2) Сёння Алесь надумаў наведацца ў суседнюю вёску, дзе не раз ужо гэтым летам ладзілі кірмаш.
(3) Алесь ішоў высокім, але роўным берагам ракі. (4) Белы пясок ля вады быў затканы зялёнымі верасамі. (5) Месцамі, ахапіўшы вузлаватым карэннем зямлю, стаялі дубы. (6) Дужае іх галлё адбівалася ў люстраной вадзе.
(7) Сонца толькі выглядвала з-за дрэў, калі хлопец пачаў свой шлях. (8) Цяпер вялікі пунсовы шар імкліва каціўся насустрач адзінокай ранішняй хмары. (9) Яна ж, крыху, відаць, спалохаўшыся, хутка спусцілася за даляглад і застыла ў полымі ўсходу.