Падкрэсліваем злучнікі і выпраўляем памылкі:
Жыццё мне здаецца дзівоснаю штукай,
Шматфарбнаю вышаўкай на палатне.
Яно то скуе мяне чорнай дакукай,
То смехам іскрыстым душу ўскалыхне.
То гордым арлом узнясе панад лесам,
Над прорвай сляпой, то шпурне мяне ў пыл,
На цвёрдыя ногі паставіць жалезна,
То нібы вяроўку віе з маіх жыл.
Тут выкарыстаны паўторныя злучнікі то, якія звязваюць аднародныя члены сказа.