Раніца ў лесе
На ўсходзе павольна шарэе. Пачынаецца ранак. Маўклівы лес ажывае. Не се забалбатаў цецярук. Потым змоўк. У прыдарожным гушчары заквохкала цецярэрка. Пачула нечыя крокі, моцна заляпала крыламі і ўзляцела. Зацінькалі сініцы. Жоўтыя з шараватым покрывам камочкі пераскакваюць з галінкі на галінку і пяюць: Зінь-зінь! Хутка пачне сваю працу стракаты дяцел. Настае новы дзень, поўны турбот для лясных жыхароў.