Рака шалела. Нізавыя парывы вятрыскі раскалыхалі вялікія апырсканыя пенай хвалі. Яны каціліся супраць плыні, шоргаючы белымі грабянцамі. Хвалі ішлі адна за адной, і процілеглы бераг губляўся ў навальнічнай цемры. Але і адтуль, са змроку, далятаў усхваляваны, нізкі гук вады. Рака таўклася ў берагі, хочучы вырвацца з іх. Праз пляму святла на вадзе слізгануў на хвалях дзіравы кошык, потым — цэлае дрэва, у рост чалавека, то знікаючы пад вадой, то зноў выплываючы. Дзіўна было бачыць на яе вымытая з каранямі галінах, якія круціліся два ці тры яблыкі (Паводле У. Караткевіча).