Варыянт 2. Тэст з выбарам аднаго правільнага адказу. 1. Галоўнай мэтай таварыства філаматаў і філарэтаў было: а) арганізацыя незалежнага збройнага паўстання; б) самаадукацыя, маральнае ўдасканаленне і захаванне патрыятычных ідэй; в) падтрымка рэформ расійскага імператара. 2. Дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Беларусі было цалкам скасавана: а) 1831 г.; б) 1839 г.; в) 1840 г. 3. Вынікам Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. стала: а) стварэнне новай беларускай царквы; б) ліквідацыя уніяцкай царквы і перавод вернікаў у праваслаўе; в) пашырэнне ўплыву каталіцтва.