Ответ:

Якая самая цікавая кніга на свеце? Гэта кніга — зямля, на якой мы жывём. Яна з ранняга маленства вучыць нас гісторыі, мове, адкрывае нам усё новыя і новыя словы. Кожны дзень мы вучымся спасцігаць і разумець значэнне гэтых слоў. Усё, што акружае нас, мае свае імёны. Тысячы і мільёны назваў існуюць на зямлі. Кожная мясціна мае сваю назву. Чалавеку дорага ўсё, што пакінулі аб сабе яго продкі: памяць зямлі, берагі. Гэта як найдаражэйшую спадчыну і нясе праз вякі ў імёнах, у назвах, у словах, у паданнях і легендах.