Заданне 11. Вызначце літаратуразнаўчы тэрмін ці паняцце. 1. Тое, пра што ідзе размова ў творы, што ў ім паказваецца, — гэта _____. 2. Асноўная думка мастацкага твора, што вынікае з усяго паказанага, вынік, які робіць чытач, пазнаёмiўшыся з творам, — гэта _____. 3. Род літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб’ектыўнае выяўленне пачуццяў, перажыванняў, — _____. 4. Момант, з якога пачынаецца развіццё дзеяння ў літаратурным сюжэтным творы, — _____. 5. Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе — _____. 6. Невялікі эпічны твор, у якім расказваецца, як правіла, пра адзін вызначальны выпадак з жыцця чалавека, — _____. 7. Васемірадковы верш, які часцей за ўсё пішацца пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуецца па схеме абабабвв, — _____.