Ответ:
Пушчавіны песняра
Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным кутку, дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі падпіралі неба, а побач бурлілі хвалі нястомнага Нёмана.
Акінчыцы, а потым Ласток — гэта ціхія і прыгожыя мясціны чароўнага роднага краю, дзе праляглі пуцявіны паэта. Але найбольш уражанняў юнацтва было звязана з ляснічоўкай Альбуць, дзе ён прачытаў першае слова, склаў першы свой верш, слухаў песні лясных жаваранкаў, радаваўся гулкім вясновым навальніцам.
Апрача дырэктараў быў у ляснічоўцы і яшчэ адзін настаўнік — дзядзька Антось. Натура паэтычная і шматгранная, ён многае зрабіў, каб перад вачыма кемлівага і дасціпнага пляменніка раскрылася краса і веліч непаўторнай беларускай прыроды, складанае і нялёгкае сялянскае жыццё.
Тут у Альбуці загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра, і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць. Так у Наднямонні з’явіўся свой паэт, свой песняр сялянскай нядолі. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамаглі хвалі Нёмана, гоман лесу, лугавое раздолле, дзядзькавы казкі, маціны песні і само жыццё, якое настойліва стукалася ў акенца глухой ляснічоўкі.
