Правільныя адказы: 1) У Маскве была кнігарня «Дружба», дзе прадаваліся кнігі, што выходзілі ў выдавецтвах усяго свету. 2) Нешта прыемна-балючае цягнула нас на тыя мясціны, дзе стаяла баржа Сцяпана, дзе мы вудзілі рыбу і
бестурботна плюхаліся да вечара ў цёплай вадзе. 5) Калі Віктар выбраўся на купчастую балоцістую палянку, дык убачыў, што Мірон схіліўся над журавінам.
Пры паслядоўным падпарадкаванні даданая частка падпарадкоўваецца галоўнай, а наступная даданая частка падпарадкоўваецца папярэдняй даданай. У сказе 1: кнігарня (дзе прадаваліся кнігі), кнігі (што выходзілі). У сказе 2: мясціны (дзе стаяла баржа), баржа (дзе мы вудзілі). У сказе 5: Віктар убачыў (што Мірон схіліўся).