Вопрос:

III. Выкананне тэстаў па тэме «Просты сказ» (Ступень складанасці тэстаў узрастае з нумарам варыянта.)

Смотреть решения всех заданий с листа

Ответ:

1 варыянт

  1. Адзначыць правільныя адказы спосабу выражэння дзейніка:
    • а) назоўнік
    • б) прыметнік
    • в) займеннік
    • г) зваротак
    • д) прыслоўе
    • е) акалічнасць
    • ё) неазначальная форма дзеяслова
    • ж) непадзельнае словазлучэнне.
  2. Адзначыць правільнае сцвярджэнне:
    • а) Дапаўненне — даданы член сказа, які паясняе дзейнік, абазначае аб'ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.
    • б) Дапаўненне — даданы член сказа, які паясняе выказнік і акалічнасць, абазначае прымету па дзеянні і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.
    • в) Дапаўненне — даданы член сказа, які паясняе выказнік або іншыя члены сказа, абазначае аб'ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў
    • г) Дапаўненне — галоўны член сказа, які абазначае прадмет, паясняе дзейнік і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.
  3. Адзначыць правільнае сцвярджэнне. Да даданых членаў сказа адносяцца...
    • а) акалічнасць, дапаўненне, зваротак, прыдатак,
    • б) акалічнасць, дзейнік, азначэнне, дапаўненне;
    • в) дапаўненне, азначэнне, акалічнасць;
    • г) дапаўненне, прыдатак, азначэнне, зваротак.
  4. Зрабіць сінтаксічны разбор сказа:

    Вясной дзяцел слухаў звонкія песні драздоў, івалгі і пералівы салаўя.

  5. Неразвітыя сказы дапоўніць даданымі членамі сказа:

    Наступаюць дні. Вецер не скалыхне. Неба пазірае. Сонейка выглядае. Падарыла восень.

  6. Запісаць сказы згодна з умоўнымі графічнымі абазначэннямі:
    • а) На невялічкай прагаліне сярод ельніку стаяла прыгожая асіна.
    • б) Пад самай верхавінай на яе гладкім ствале выдзеўб дзяцел дупло і зрабіў сабе гняздо.
    • в) Адсюль быў відаць увесь лес, і многія птушкі зайздросцілі яму.
  7. Выпісаць са сказаў выказнік, вызначыць яго від:
    • а) Паміж каранёў разложыстых дрэў выбівалася невялікая рачулка.
    • б) Летам яе можна было пераступіць у любым месцы.
    • в) З прыходам вясны пшырокая плынь талай вады пачынала заліваць прыбярэжныя кусты і лес.
    • г) Рачулка станавілася сапраўднай ракой.

    — 116 —

ГДЗ по фото 📸
Подать жалобу Правообладателю