I Беларускі лес багаты на дары прыроды.
I Яшчэ не ўсе ягады сабралі, а лес ужо запрашае грыбнікоў. Верасень – грыбная пара. Залацяцца на сонцы крамяныя баравікі. У асінніку чырванеюць шапачкі падасінавікаў. У бярозавым гайку вызіраюць з травы абабкі. Дружнай сямейкай збіваюцца ў цесны гурт сыраежкі.
I Але не ўсе грыбы можна есці. Ёсць сярод іх і ядавітыя. Калі вы знайшлі невядомы грыб, не спяшайцеся класці яго ў кошык. Лепш пакажыце дарослым, каб не памыліцца (Па матэрыялах часопіса «Вясёлка»).
абабкі — падбярозавікі