(1) Роднае слова! (2) Яно яшчэ ў маленстве ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. (3) У ціхім журчанні матчыных песень-калыханак, у пяшчотным матуліным голасе мы пачынаем заўважаць яго своеасаблівыя ноты, гучанне. (4) Потым, у бесклапотным дзяцінстве, яно знаёміць мяне, табе, кожнага з нас з навакольным светам. (5) Як цудадзейны ключ, адкрывае нам роднае слова розныя цуды, таямніцы жыцця. (6) Ды заклікае зведаць прывабную далячынь праз падзеі, што маляўніча подадзены ў легенда: беларускага краю. (7) У школе мы спачатку дакранаемся да роднага слова, чытаючы цікавыя старонкі прыгожага буквара, затым пазнаём яго з вучэбных урокаў мовы, літаратуры, геаграфіі, гісторыі. (8) Пазнаём роднае слова, а праз яго — Радзіму. (9) Штодзень яно расказвае нам пра нашу гісторыю і культуру, пра дзівосную прыроду, знаёміць з іншымі краінамі, з рознымі планетамі. (10) Планетамі, якія немагчыма палічыць недзе там, у касмічнай прасторы. (11) Роднае слова было, ёсць і будзе чароўным, нібы казка, быццам кветачка, і духмяным, што сунічка, якую выспеліла ласкавае сонейка. (12) Незвычайнае хараство і мудрасць раскрываюцца дзякуючы яму. (13) Яно бязмежнае, як сінь азёр, звонкае, як