Похожие
- B1. 3 прапанаваных слоў вызначце тое, якое не адпавядае арфаграфічнай норме, і запішыце яго правільна:
почэрк, экзамен, шаптаць, латарэя, рэдканаселены.
 - B2. 3 прапанаваных слоў вызначце тое, якое не адпавядае арфаграфічнай норме, і запішыце яго правільна:
балерына, мяккаваты, жыццеапісанне, цяплыня, перасяленне.
 - B3. 3 прапанаваных слоў вызначце тое, якое не адпавядае арфаграфічнай норме, і запішыце яго правільна:
шчаслівы, пяшчаны, кантрасны, міласэрны, касьба.
 - В4. 3 прапанаваных слоў вызначце тое, якое не адпавядае арфаграфічнай норме, і запішыце яго правільна:
ралля, судзья, тона, аблічча, ванна.
 - В5. Запішыце назоўнік печ у форме творнага склону адзіночнага ліку.
 - В6. Запішыце лік 17 словам.
 - В7. Перабудуйце двухсастаўны сказ, не мяняючы яго сэнсу, у аднасастаўны безасабовы.
Запішыце граматычную аснову аднасастаўнага безасабовага сказа:
У садзе запахлі антонаўкі.
 - В8. 3 двух прапанаваных у дужках слоў вызначце тое, што адпавядае сэнсу сказа. Запішыце гэта слова ў той граматычнай форме, у якой яно прапанавана:
Што можа быць лепшае за сонечную майскую раніцу, напоўненую спевамі (галасавых, галасістых) птушак!
 - В9. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі ў левым слупку і супрацьлеглымі ім па значэнні фразеалагізмамі ў правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А255ВЗГ4.
А. Высока лятаць.
Б. Цераз пень-калоду.
В. Не пакладаючы рук.
Г. Апошняя спіца ў коле.
1. Мелка плаваць.
2. Важная птушка.
3. Абы дзень адбыць.
4. З аганьком.
5. Абое рабое.
 - В10. Вызначце марфемную будову прыведзеных слоў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А255ВЗГ4.
А. Абапал.
Б. Ледніковы.
В. Звон.
Г. Удумлівы
1. Слова, якое мае прыстаўку.
2. Слова, якое мае 2 суфіксы.
3. Слова, якое мае постфікс.
4. Слова, якое не мае канчатка.
5. Слова, якое мае нулявы канчатак.